Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем учителя!

БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАР ПАМЯТНЫХ ЛІТАРАТУРНЫХ ДАТ

Дата: 14 декабря 2015 в 12:10, Обновлено 13 сентября в 15:19
Автор: Худик Т. В.

Беларускі каляндар на 2021

Студзень  

2 - 80 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА МІКАЛАЕВІЧА) ЗАРЭМБЫ  (Лагойкі район), пісьменніка, уладальніка прэмій  рэспубліканскіх конкурсаў. 

3 - 70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ МІХАЙЛАЎНЫ КУКСА (Іванаўскі район), пісьменніцы. 

15 - 85 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА ДАНІЛАВІЧА) СІПАКОВА (Аршанскі район), пісьменніка, перакладчыка, заслужанага дзеяча  культуры. 

18 - 85 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ СЯРГЕЕВІЧА СЁМУХІ (Пружанскі район), паэта, перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі  імя Я. Коласа ў 1992 г.

24 - 70 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ПАЎЛАВІЧА) ПАЗНЯКОВА ( Быхаўскі район), пісьменніка, перакладчыка, журналіста. 

30 - 100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА ШАМЯКІНА ( Добрушскі район), народнага пісьменніка Беларусі, дзяржаўнага і  грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР у  1951 г., Літаратурнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа ў 1959 г., Дзяржаўнай прэміі  Беларусі імя Я. Коласа ў 1968 г., Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР у  1978 г., Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў 1982 г., Прэміі Саюзнай дзяржавы Беларусі і  Расіі ў 2002 г. 

Люты  

7 - 110 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА  ЛЯЎДАНСКАГА  (Чэрвенскі р-н), пісьменніка, перакладчыка. 

8 - 100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПАЎЛАВІЧА МЕЛЕЖА (Хойніцкі район ), народнага пісьменніка Беларусі, грамадскага дзеяча, лаўрэата  Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа ў 1962 г., Ленінскай прэміі ў 1972 г., Дзяржаўнай  прэміі Беларусі імя Я. Коласа ў 1976 г., Дзяржаўнай прэміі СССР у 1984 г. 

Сакавік  

5 - 125 гадоў з дня нараджэння КАНДРАТА КРАПІВЫ ( Уздзенскі  район), беларускага байкапісца, драматурга, празаіка, мовазнаўцы. 

14 - 90 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА АНДРЭЕВІЧА МІСЬКО (Слуцкі район), пісьменніка, перакладчыка. 

22 - 110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ЗАРЫЦКАГА ( г.п. Хоцімск ), паэта, перакладчыка.

Красавік  

6 - 75 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ КОЎТУН ( Рэчыцкі район), пісьменніцы, літаратуразнаўца, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А.  Куляшова. 

10 - 90 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА ЧЫГРЫНА (Слонімскі район), літаратуразнаўца, крытыка, паэта. 

17 - 85 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА МІХАЙЛАВІЧА)  РУДКОЎСКАГА (Ганцавіцкі район), паэта, перакладчыка. 

23 - 135 гадоў з дня нараджэння ЗМІТРАКА БЯДУЛІ (сапр. САМУІЛА  ЯФІМАВІЧА ПЛАЎНІКА, Лагойскі район ), пісьменніка, чые  творы ўвайшлі ў гісторыю беларускай літаратуры. 

27 - 70 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ЗАХАРАВІЧА)  БАШЛАКОВА ( Гомел. р-н), паэта, аўтара зборніка “Нетры”, які  ўключаны ў лік 100 лепшых кніг свету на міжнародным кніжным кірмашы ў  Франкфурце-на-Майне, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў 2008 г. 

30 - 140 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ ЖУРБЫ (сапр. ІВАНА ЯКАЎЛЕВІЧА  ІВАШЫНА;  Чашнікі ), паэта, перакладчыка. 

Май  

1 - 90 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА АНТОНАВІЧА ЛОЙКІ ( г. Слонім), пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, члена- карэспандэнта НАН  Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа ў 1990 г. 

14 - 110 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА (ПЯТРА МІКАЛАЕВІЧА) РУНЦА (Пухавіцкі район ), пісьменніка, перакладчыка. 

10 - 90 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ЗАХАРАВІЧА ГАЎРУСЁВА ( Дрыбінскі район ), паэта, крытыка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай  прэміі імя А. Куляшова ў 1987 г.

13 - 75 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ СТАНІСЛАВАВІЧА СЕРБАНТОВІЧА (Шклоўскі район), паэта, крытыка, перакладчыка. 

15 - 85 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ІВАНАВІЧА САЧАНКІ   (Хойніцкі район ), пісьменніка, крытыка, публіцыста, перакладчыка, выдаўца,  лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа ў 1982 г. і Літаратурнай прэміі імя  І. Мележа ў 1991 г., уладальніка медаля Ф. Скарыны. 

16 - 110 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВІТКІ (сапр. ЦІМОХА ВАСІЛЬЕВІЧА  КРЫСЬКО;  Слуцкі район), паэта і празаіка, драматурга,  заснавальніка дзіцячага часопіса “Вясёлка”, заслужанага дзеяча культуры Беларусі,  лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы ў 1972 г. 

Чэрвень  

1 - 75 гадоў з дня нараджэння ГЕНРЫХА ДАЛІДОВІЧА ( в.  Янкавічы, Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) беларускага пісьменніка. 

6 - 180 гадоў з дня нараджэння ЭЛІЗЫ АЖЭШКА (дзявоч. ПАЎЛОЎСКАЙ;  Гродзенскі район ), пісьменніцы, імем якой названа адна з  цэнтральных вуліц г. Гродна. 

15 - 85 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ГІЛЯ (сапр. МІКАЛАЯ СЫМОНАВІЧА  ГІЛЕВІЧА;  Лагойскі район), пісьменніка, перакладчыка, журналіста. 

22 - 90 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІГНАТАВІЧА) ЯНЧАНКІ ( Магілёўскі район ), празаіка, паэта. 

Ліпень  

6 - 170 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ ЛУЧЫНЫ (сапр. ІВАНА ЛЮЦЫЯНАВІЧА  НЕСЛУХОЎСКАГА;  г. Мінск), паэта, пачынальніка філасофскай  лірыкі ў беларускай літаратуры. 

24 - 225 год з дня нараджэння ЯНА ЧАЧОТА ( Карэліцкі р-н ), паэта. 

24 - 110 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ (АКІМА ПЯТРОВІЧА) АСТРЭЙКІ ( Капыльскі район ), паэта, аўтара тэкстаў многіх беларускіх  песень, перакладчыка. 

Жнівень  

9 - 85 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ВАСІЛЬЕВІЧА МІКЛАШЭЎСКАГА , пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.  Мележа ў 1996 г. 

19 - 75 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА КАНСТАНЦІНАВІЧА ГАРДЗЕЯ (Ганцавіцкі район), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І.  Мележа ў 1993 г. 

20 - 85 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА МІХАЙЛАВІЧА КРУПЕНЬКІ ( Шклоўскі район ), паэта, крытыка, публіцыста, нарысіста, перакладчыка. 

21 - 60 гадоў з дня нараджэння ВІТАЎТА (ВІКТАРА КУЗЬМІЧА) ЧАРОПКІ ( г. Мінск), пісьменніка, гісторыка. 

28 - 85 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ МІКАЛАЕВІЧА БУРАЎКІНА (Рассонскі район), паэта, перакладчыка, дзяржаўнага дзеяча  Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы ў 1980 г., прэміі  Ленінскага камсамола Беларусі ў 1972 г.


Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.