7 "Г"
"Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму - на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб". Змітрок Бядуля
З 25 па 29 кастрычніка пройдзе І (школьны) тур прадметных алімпіяд. Запрашаем прыняць удзел.
Вучні класа здзейснілі цікавае і пазнавальнае падарожжа па славутых мясцінах Гродзеншчыны. У пачатку экскурсіі вучні наведалі заставу імя лейтэнанта Віктара Усава - адзіную дзеючую беларускую заставу, якая засталася на месцы даваеннай; наведалі гістарычны музей заставы. У Музеі пісанкі, што знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Сапоцкін, вучні ўбачылі і самі паспрабавалі распісаць "сапоцкінскую пісанку". А завяршылася экскурсія наведваннем Гродзенскай крэпасці Форт №2 - журботнага помніку ваенных часоў.
На вясновых канікулах вучні наведалі Лідскі раённы Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры "Спадчына". Вельмі карысным, цікавым і пазнавальным для школьнікаў стала наведванне Цэнтра бяспекі МНС. А завяршылася экскурсія паездкай у Мураванкаўскую царкву-вежу абарончага тыпу, якая была ўзведзена ў ХVІ стагоддзі.
20 лютага вучні нашага класа здзейснілі пазнавальна-забаўляльную экскурсію ў Гудзевічы. Школьнікі з задавальненнем наведалі Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей. Пасля актыўна святкавалі Масленіцу з гульнымі, конкурсамі, танцамі і, безумоўна, смачнымі блінамі. Экскурсія была цікавай, вясёлай і запамінальнай.
З 01.02 па 05.02 у нашай школе праходзіў Тыдзень пачатковых класаў. Было пазнавальна, цікава, займальна, павучальна, запамінальна, арыгінальна. Усім дзякуй за ўдзел!
Віншуем Бекіша Кірыла, які заняў 1-е месца ў алімпіядзе па матэматыцы; 1-е месца ў алімпіядзе па прадмету "Чалавек і свет"; 3-е месца ў алімпіядзе па рускай мове. Віншуем Лукашык Дамініку, якая заняла 1-е месца ў алімпіядзе па беларускай мове; 2 -е месца ў алімпіядзе па прадмету"Чалавек і свет". Малайцы!
4 лістапада вучні наведалі выязны Музей пчол. Школьнікі пачулі захапляльную і пазнавальную гісторыю аб жыцці самых працалюбівых насякомых - пчол. Пасля вучні паспрабавалі самастойна зрабіць выраб пчалы. А ў канцы мерапрыемства ўсіх чакаў прыемны сюрпрыз - частаванне сапраўдным мёдам.