Перамога на творчым конкурсе "Лишь слову жизнь дана..."
Падведзены вынікі конкурса «Лишь Слову жизнь дана…»
Падведзены вынікі конкурса «Лишь Слову жизнь дана…», арганізаванага кафедрамі рускай и беларускай філалогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». Конкурс праводзіўся сярод навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў Гродзеншчыны. Па выніках ацэнкі прадстаўленых работ у розных творчых намінацыях большасць школьнікаў атрымала дыпломы I, II і III ступені.
Вучаніца 10 «Б» класа нашай школы Масель Вікторыя пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Лізневіч Валянціны Іосіфаўны прадставіла на конкурс работу, у якой разважала пра жыццё і творчасць М.Багдановіча.
Віншуем Масель Вікторыю з дыпломам III ступені ў намінацыі «Пішам эсэ пра літаратуру»!