Конкурс чытальнікаў "Чытаем байкі Крапівы"
5 сакавіка споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы – народнага пісьменніка Беларусі, драматурга, паэта-сатырыка, празаіка, вучонага-лінгвіста, грамадскага дзеяча, акадэміка, віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР, тройчы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы.
З гэтай нагоды згодна з Планам мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 34 г. Гродна" на 2020/2021 навучальны год 19 сакавіка ў школе прайшоў конкурс чытальнікаў “Чытаем байкі Крапівы” сярод вучняў 6-7 класаў. Арганізавала і правяла мерапрыемства настаўнік беларускай мовы і літаратуры А.В. Рукша.
Па выніках правядзення конкурсу вызначаны наступныя месцы:
I – Казлоўскі Арцём (6 “А” клас);
Загорская Валерыя (6 “Б” клас);
II – Далгоўская Дзіяна (6 “Б” клас);
Сямёнава Ганна (6 “В” клас);
III – Пальяноўскі Мацвей (6 “А” клас);
Кухлій Аляксандра (6 “Б” клас).
У намінацыі “Артыстызм” перамаглі вучні 7 “В” класа Дзямянчык Дзмітрый, Мармыш Кацярына, Богуш Дар’я, якія праінсцэніравалі байку “Дзед і Баба”.
Граматы за ўдзел атрымалі Ісачанка Яраслаў (7 “Б” клас), Карпач Вікторыя (6 “В” клас).