Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 75 человек

Конкурс чытальнікаў "Чытаем байкі Крапівы"

Дата: 19 марта 2021 в 21:30, Обновлено 19 марта 2021 в 21:58
Автор: Федюк Ю. А.
277 просмотров

5 сакавіка споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы – народнага пісьменніка Беларусі, драматурга, паэта-сатырыка, празаіка, вучонага-лінгвіста, грамадскага дзеяча, акадэміка, віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР, тройчы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы.

З гэтай нагоды згодна з Планам мерапрыемстваў па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 34 г. Гродна" на 2020/2021 навучальны год 19 сакавіка ў школе прайшоў конкурс чытальнікаў “Чытаем байкі Крапівы” сярод вучняў 6-7 класаў. Арганізавала і правяла мерапрыемства настаўнік беларускай мовы і літаратуры А.В. Рукша.

Па выніках правядзення конкурсу вызначаны наступныя месцы:

IКазлоўскі Арцём (6 “А” клас);

     Загорская Валерыя (6 “Б” клас);

II Далгоўская Дзіяна (6 “Б” клас);

       Сямёнава Ганна (6 “В” клас);

IIIПальяноўскі Мацвей (6 “А” клас);

        Кухлій Аляксандра (6 “Б” клас).

У намінацыі “Артыстызм” перамаглі вучні 7 “В” класа Дзямянчык Дзмітрый, Мармыш Кацярына, Богуш Дар’я, якія праінсцэніравалі байку “Дзед і Баба”.

Граматы за ўдзел атрымалі Ісачанка Яраслаў (7 “Б” клас), Карпач Вікторыя (6 “В” клас).

ФОТАСПРАВАЗДАЧА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.