Раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”
Рашэннем журы прызнаны пераможцамі раённага этапу конкурсу “Жывая класіка” тры вучаніцы нашай школы.
З мэтай павышэння цікавасці вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі да чытання, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі з 23.04.2020 па 08.05.2020 у завочным фармаце прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” (далей – раённы этап конкурсу) па тэме “Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці – нацыянальны набытак і гонар”.
Па рашэнні журы з улікам узроўню дэкламатарскага майстэрства, глыбіні пранікнення ў вобраз і сэнс твора, выбару тэксту і артыстызму выканання ў кожнай з чатырох узроставых груп вызначаны пераможцы раённага этапу конкурсу, якімі сталі 39 вучняў з 20 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна: 11 – І-ІV класаў, 11 – V-VI класаў, 8 – VII-VIII класаў, 9 – IX-X класаў.
Рашэннем журы прызнаны пераможцамі раённага этапу конкурсу “Жывая класіка” тры вучаніцы нашай школы:
Рыдкоус Ірына, 2 “Б”клас – дыплом ІІ ступені. Настаўнік Рышкевіч Л.І., трэнер – Гізоўская Л.Ю.
Загорская Анастасія, 9 “А”клас – дыплом ІІ ступені. Настаўнік Фядзюк Ю.А.
Загорская Валерыя, 5 “Б” клас - дыплом ІІІ ступені. Настаўнік Сяменава М.В.
Віншуем пераможцаў! Вялікі дзякуй настаўнікам за падрыхтоўку вучняў!