"І толькі слова ў вяках жыве..."
Творчы конкурс
У Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы завяршыўся ХІV праект кафедры беларускай філалогіі "І толькі слова ў вяках жыве...", які штогод праводзіцца сярод школьнікаў г. Гродна.
Нашу ўстанову адукацыі ў гэтым годзе прадстаўляла вучаніца 7 "Б" класа ГРЫБ СОФ'Я, якая пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры А.В.Рукшы напісала эсэ "Гавораць, кожны можа стаць паэтам..."
Віншуем ГРЫБ СОФ'Ю, якая была ўзнагароджана Дыпломам І ступені ў намінацыі "Пішам эсэ пра літаратуру".
Таксама выказваем падзяку настаўніку беларускай мовы і літаратуры Алене Васільеўне Рукшы за прывіццё вучням любові да беларускай мовы і беларускай літаратуры.