Паэт красы и гармоніі
9 снежня 2021 года адзначаецца 130 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры.
Да юбілейнай даты настаўнікі і вучні школы падышлі адказна.
Напярэдадні свята 4 снежня для вучняў 5-6-х класаў супрацоўнікамі музея Максіма Багдановіча быў арганізаваны выязны інтэрактыўны занятак з майстрам-класам “Кветка Радзімы – васілёк”. Вучні ўспомнілі некаторыя факты з біяграфіі класіка, узгадалі назвы беларускіх кветак, знайшлі іх у беларускіх песнях. Напрыканцы кожны зрабіў васілёк з фаамірану і прымацаваў яго да паштоўкі со словамі паэта.
Дзевяцікласнікі асабіста наведалі музей Максіма Багдановіча і паўдзельнічалі ў квэст-гульні “Вандроўка ў мінулае”. Падчас квэсту вучні знайшлі канверт і прачыталі, па якім адрасе пражывалі Багдановічы ў Гродне, даведаліся пра навуковую дзейнасць Адама Багдановіча (бацькі паэта), якія поспехі ў навучанні мела Марыя Багдановіч (маці паэта), як называлася фотамайстэрня ў Гродне, у якой быў зроблены першы фотаздымак маленькага Максіма і іншае. У канцы квэсту кожны ўдзельнік атрымаў на памяць паштоўку з аўтографам Максіма Багдановіча.
На працягу тыдня ў школе дзейнічала выстава ўласных малюнкаў навучэнцаў па творах Багдановіча “Паэт красы і гармоніі – для кожнага свой”.
Не засталіся ў баку падчас святкавання дня нараджэння Багдановіча і настаўнікі школы. Настаўнікі-мужчыны на чале з дырэктарам В.В.Парманчуком запісалі на відэа паэтычны шэдэўр беларускай інтымнай лірыкі – верш Максіма Багдановіча “Раманс” (“Зорка Венера”).
У чацвер, 9 снежня, вучні 11-х класаў пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Ю.А.Фядзюк падрыхтавалі і правялі літаратурна-музычную гасцёўню “Дзіўная зорка Максіма Багдановіча”. Падчас мерапрыемства вучні чыталі неўміручыя вершы класіка, спявалі разам з гасцямі свята вядомыя песні на словы паэта, успаміналі значныя факты з жыцця беларускага генія.