Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 75 человек

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2022 в 19:42, Обновлено 22 февраля 2022 в 22:08
Автор: Федюк Ю. А.
230 просмотров

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень важны для кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбітаў.

Міжнароднаму  дню роднай мовы ў гэтым навучальным годзе быў прысвечаны тэматычны дзень “Родная мова// У марах, у песнях, у снах…” (вучэбныя прадметы “Беларуская мова", "Беларуская літаратура”) у межах дэкады “Калейдаскоп прадметных ведаў”.

Святкаванне дня  пачалося з агульнашкольнага інтэрактыву "Прадказанні па-беларуску": вучні 11 класаў сустракалі ў фае школы вучняў і настаўнікаў і прапаноўвалі ім пакаштаваць прыгатаваныя хрусты па-беларуску і выцягнуць загадзя падрыхтаваныя жартаўлівыя прадказанні на 2022 год. Гэта дазволіла акунуцца з самага ранку ў беларускамоўную атмасферу. Адначасова праходзіла акцыя "Шануй свае карані": вучні 6 класа раздавалі ўсім жадаючым раздрукаваныя эмблемы дня. На першым паверсе дзейнічала фотавыстава "Дні роднай мовы ў роднай школе", а таксама фотазона "Дакрануцца да вытокаў".

З мэтай павышэння цікавасці да чытання, пашырэння чытацкага кругагляду сярод вучня 2-4, 6-7 класаў быў праведзены конкурс чытальнікаў "Любімы верш любімага паэта". У выкананні вучняў прагучалі вершы класікаў беларускай літаратуры, паэтаў-юбіляраў 2021/2022 навучальнага года Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча. Вучні педагагічнай групы 11 “А” и 11 “Б” класаў прайшлі педагагічныя пробы ў якасці журы. На чале з намеснікамі дырэктара па вучэбнай рабоце А.А.Вітко, Т.М.Карпук, загадчыкам бібліятэкі Л.А.Сіраш яны вызначалі пераможцаў конкурсу.

З мэтай выхавання цікавасцi да побыту і культуры продкаў, беларускіх народных традыцый, звычаяў, у Мiжнародны день роднай мовы вучнi 11 "А" класа пад кiраўнiцтвам настаўнiка беларускай мовы i лiтаратуры Ю.А.Фядзюк арганiзавалi творчы праект "Беларускiя прысмакi ад шчырага сэрца". Вучнi ўспомнiлi стравы нацыянальнай кухнi беларусаў, зачыталi знакамiтыя радкі Я. Коласа, прысвечаныя беларускай кухні, узгадалі прыказкі пра ежу беларусаў, прэзентавалі свае стравы, прыгатаваныя загадзя дома, падзяліліся рэцэптам іх прыгатавання. Мерапрыемства прайшло пазнавальна, захапляльна.

У межах дня роднай мовы настаўнікі беларускай мовы і літаратуры В.І.Лізневіч, В.Ю.Міхайлоўская, А.В.Рукша і Ю.А.Фядзюк правялі разам з вучнямі наступныя мерапрыемствы: інтэлектуальная гульня “У роднай мовы роднае карэнне” (5 класы), інтэлектуальны турнір”Таямніцы роднай мовы” (6 класы), вусны часопіс “У краіне фразеалагізмаў” (7 класы), “Без крылаў песні не ўзляцець высока…” вечар літаратурнага партрэта Алеся Звонака да 115-годдзя з дня нараджэння паэта) (8 класы).

21 лютага настаўнікі школы, члены адміністрацыі і бацькі вучняў пісалі Гродзенскі абласны дыктант, арганізаваны галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, ДУА "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі" і прывечаны Году гістарычнай памяці. Тэкст дыктавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ю.А.Фядзюк. Вучні педагагічнай групы 10 класа прынялі ўдзел у агульнаўніверсітэцкай дыктоўцы "Дыктоўка.бай". Трансляцыя дыктоўкі ажыццяўлялася на афіцыйным YouTube-канале БДПУ. Па заканчэнні дыктоўкі арыгінальны тэкст быў размешчаны на слайдзе, усе ўдзельнікі змаглі самастойна праверыць узровень сваіх ведаў.

Дзень роднай мовы быў насычаны падзеямі, эмоцыямі і ўражаннямі. Усе праведзеныя мерапрыемствы мелі на мэце  фарміраваць зацікаўленасць вучняў да беларускай мовы не толькі як да вучэбнага прадмета, але і як да духоўнага здабытку народа.  

ФОТАСПРАВАЗДАЧА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.